Паводле эксперта, гэта «рызыкоўная сітуацыя». «Сёлета ў дзяржавы бракуе грошай на тое, каб разлічыцца з вонкавымі пазыкамі. Паводле маіх разлікаў, каля 3 млрд долараў павінны невядома адкуль з'явіцца, каб мы разлічыліся з вонкавымі пазыкамі. У гэтай сітуацыі павышэнне заробкаў не можа быць забяспечанае ні ростам ВУП, ні прытокам валюты. Сітуацыя можа быць падобная на тую, што была летась: дэвальвацыя ды інфляцыя», -- падкрэслівае Леанід Злотнікаў.