Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Залатыя рэкі...

Драўляная прыбіральня на дварэ -- вось, бадай, найбольш характэрны прыклад сервісу, які чакае наведнікаў Аўгустоўскага каналу, адной з самых цікавых мясцінаў Беларусі. ІГАР ЛАПЕХА, КРАЯЗНАВЕЦ, ЭКСКУРСАВОД: "Для Беларусі дs і для Eсходняй Еўропы гэта досыць рэдкае інжынернае збудаванне, якое мала хто ў жыцці бачыў"/ І, магчыма, мала хто пабачыць. Тутэйшы сервіс прывабіць наўрад ці здолее. Праплыўшы па канале на параходзе альбо байдарцы ды паназіраўшы за рэдкімі відамі жывёлы і птушак, падсілкавацца давядзецца вось у такой рэстарацыі -- але выключна ў пятніцу, суботу і нядзелю. Дрэнны сервіс -- далёка не адзіны клопат Аўгустоўскага каналу. Да яго далучаецца бязмежная праблема -- візы для турыстаў. СЯРГЕЙ КАЛЯДА, РЭСПУБЛІКАНСКІ ТУРЫСЦКА-СПАРТОВЫ САЮЗ: «Канал дазваляе паплыць і на польскі бок. Можна было б тут аформіць візы турыстычныя, пасадзіць турыста ў караблік і павезці на той бок, у Польшчу. На сённяшні дзень гэтага зрабіць нельга». Як ні дзіўна, і беларускім аматарам добрага адпачынку дабрацца да гэтых мясцінаў нялёгка. ВАСІЛЬ КАЛАЧ, ТУРЫСТЫЧНЫ АГЕНТ: "Грамадскага транспарту туды не ходзіць. Менавіта ў паселішча Сапоцкін ходзяць маршруткі, але паселішча Сапоцкін -- за 6 ці болей кіламетраў ад самога каналу, і туды дабрацца вельмі складана". Такое занядбанне турыстычнай цікавінкі ў першую чаргу можа быць глыбокім следам дзяржаўнай уласнасці, мяркуюць знаўцы турбізнесу. Законы свабоднай эканамічнай зоны дзеяць тут толькі з мінулага тыдня. ВАСІЛЬ КАЛАЧ, ТУРЫСТЫЧНЫ АГЕНТ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]