Першы беларускі моладзевы серыял пад назваю «Вышэй за неба» ўрэшце гатовы. Аднак стужка, пра якую гэтак шмат казалі цягам апошняга года, не можа выйсці на шырокі экран. Прычына -- у канфлікце здымачнай групы і замоўцаў фільму, што не жадаюць пускаць яго без цэнзуры. belsat.eu