«Сёння ўлады наогул плююць на Канстытуцыю, на артыкул 35, які гарантуе свабоду сходаў і вулічных шэсцяў, -- заявіў Калякін. -- Закон аб масавых акцыяў стаўся забаронай на іх правядзенне, улады нават не знаходзяць часу нармальна растлумачыць прычыны адмовы ў правядзенні вулічных акцыяў, не жадаюць размаўляць з арганізатарамі наконт пераносу часу і месца акцыі».