Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвесцілі галадоўку

Грамадскія актывісты, што ўтрымліваюцца пад арыштам у Гомельскім ізалятары, абвесцілі галадоўку. Гэта Зміцер Шаўчэнка, Кастусь Жукоўскі ды, магчыма, Андрусь Цянюта. Пра чын арыштаваных даведаліся іхныя паплечнікі, калі прынеслі перадачу. Цянюту і Шаўчэнку затрымалі падчас раздавання ўлётак пра апазіцыйны Народны сход. Жукоўскага спецназаўцы забрАлі ў мінулую сераду ля ўласнага дому і, пакуль збівалі, паламалі нагу. Нягледзячы на траўмы, суддзя Марына Дамненка пакарала Жукоўскага 15 днямі арышту за дробнае хуліганства. Толькі пасля суда арыштаваны трапіў да доктара, дзе яму наклалі гіпс ды вярнулі ў ізалятар.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]