"Бітва нацыяў" адбылася ў польскай сталіцы. На чэмпіянат ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з'ехаліся сотні рыцараў з 12 краінаў. Сярод іх, безумоўна, і беларускія асілкі. Якая ж нацыя аказалася наймацнейшаю ў свеце? Бітва, якой яшчэ не было. У варшаўскім Форце Бэма ішла сапраўдная вайна. На полі байцы з 12 дзяржаваў свету.