Несвяточны настрой у палякаў, што жывуць у нашай краіне. Адзінай у Горадні школе з польскаю моваю навучання пагражае русіфікацыя. На рашэнне мясцовых уладаў з наступнага навучальнага года ў ёй маюць з'явіцца расейскамоўныя класы. Чыноўнікі тлумачаць гэта перагружанасцю суседніх школаў. Вучні ды іхныя бацькі пратэстуюць, заяўляючы пра пераслед іх як нацыянальнай меншасці.