Цяпер улады плануюць «кропкавую прыватызацыю». Пры гэтым, паводле Аляксандра Лукашэнкі, прыватызаванае можа быць любое прадпрыемства, «пытанне толькі ў цане» Аднак эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што такіх прадпрыемстваў будзе няшмат. «Акрамя вымушанай прыватызацыі «Белтрансгазу», магчыма, будзе яшчэ прыватызацыя невялікай колькасці аб'ектаў, але пакуль у нас застаецца накірунак сталінскай мадэлі сацыялізму ўсёй нашай краіны. Я не чакаю, што будзе нейкая вялікая прыватызацыя» - падкрэсліў эксперт.