Па Беларусі пранясецца бел-чырвона-белая хваля. Прычым несціся будзе "з вецярком". Актывісты руху "За свабоду" распачалі акцыю, якая мае натхніць аўтамабілістаў падарожнічаць з пачуццём нацыянальнага гонару. За тыдзень да Дня Перамогі беларусы, услед за расейцамі, павязваюць аранжава-чорныя георгіеўскія стужкі на свае аўтамабілі, дамы ды штрыфелі пінжакоў. Мэтазгоднасць выкарыстання беларусамі сімвалу, які ў сучасную Расею вярнуўся з гербу царскай імперыі, адмыслоўцы аспрэчваюць.