Міліцыя гумару не зразумела. Жартаўлівы перформанс аднаго з удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» стаўся нагодаю для пераследу. Івана Амельчанку, які побач з працаўніком спецслужбаў у цывільным узняў плакат з надпісам «мусарок», ужо тыдзень шукаюць праваахоўнікі. Але ці ёсць падставы для абвінавачанняў? Павесяліць народ у 25-гадовага Івана Амельчанкі атрымалася няблага. Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» ацанілі крэатыўнасць хлопца ды ягоны жарт з праваахоўнікаў...