Прафесія рызыкоўная, праца часта экстрэмальная. Беларускія журналісты нярэдка маюць магчымасць адчуць сябе як у зоне канфліктаў, а за вострыя словы трапіць за краты. ГРАЖЫНА ШАЛКЕВІЧ, ЖУРНАЛІСТКА: "Напрыклад, у справе Андрэя Пачобута, калі за тое, што ён называў кіраўніка краіны дыктатарам або пісаў пра тое, што выбары былі фальсіфікаваныя, ён быў пакараны судом". Але ж гэта датычыць не ўсіх журналістаў. Падзел беларускіх медыяў на незалежныя і дзяржаўныя часта праводзіць мяжу ў трактоўцы іх законам. А самі журналісты, як дзяржслужбоўцы, аддаюць перавагу выкананню загадаў, а не фактам. АНАТОЛЬ ГУЛЯЕЎ, КАМІСІЯ ЭТЫКІ, БАЖ: "Скажам, асвятленне падзеяў дзевятнаццатага, калі былі прэзідэнцкія выбары і калі тэлебачанне без суда і следства абвінаваціла апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва ў тым, што яны рыхтуюць дзяржаўны пераварот". Сітуацыя такая абсалютна немагчымая ў Швецыі, бо, як падкрэслівае шведскі прэс-омбудсман Уля Сігвардсан, дзяржава не кантралюе адмыслова медыі. У дачыненні СМІ дзеяць агульныя законы, якія, напрыклад, забараняюць распаўсюд дзіцячай парнаграфіі. УЛЯ СІГВАРДСАН, ПРЭС-ОМБУДСМАН, ШВЕЦЫЯ: "Хачу сказаць, што газеты ў Швецыі не закрываюць, а што датычыць журналістаў, то звальняюць іх у скрайніх выпадках. Дзяржава, урад аніяк не ўплываюць на працу медыяў. Гэта прыярытэт уладальнікаў выданняў ды галоўных рэдактараў". І таму не апошнюю ролю тут грае прафесійная этыка. Менавіта пра яе шведскі омбудсман і вырашыў паразмаўляць з беларускімі журналістамі. Шэраг <b>...</b>