Гурт «Ляпіс Трубяцкой» усталяваў абсалютны рэкорд расейскага сэрвісу «Яндекс.Музыка». Лік праслухоўванняў альбому «Рабкор» на гэтым партале перавысіў мільён. І гэта за тыдзень... З нагоды такой папулярнасці «Ляпісы» вырашылі абвесціць, калі і дзе прэзентуюць канцэртную праграму новай кружэлкі.