З цікаўнасцю, але і з непакоем глядзіць свет і на Грэцыю, якая выбірала таксама. Што праўда, не прэзідэнта, а парламент. Грамадзяне краіны прагаласавалі супраць кіроўнай кааліцыі, якая пачала праводзіць палітыку жорсткай эканоміі. Шмат хто з выбарцаў аддаў свае галасы за радыкальныя левыя партыі ды нават за камуністаў. Упершыню за 40 гадоў у парламент трапілі неанацысты.