Хтосьці радыё слухае, а хтосьці яго... стварае. Сёння, у Міжнародны дзень радыё, у якасці падарунку для нашых калегаў мы хочам распавесці вам пра радыёстанцыю, якая працуе ў пакуль не звыклым для Беларусі фармаце -- праз інтэрнэт. Ідэя інтэрнэт-радыё ў берасцейскіх маладзёнаў з'явілася яшчэ некалькі гадоў таму. Напачатку хацелася папросту весці трансляцыю з хатняга камп'ютара для сябе і сяброў. Аднак, як вядома, добрыя амбіцыя заўсёды растуць...