Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ціск з усіх бакоў

Атрымала яшчэ драматычнейшы працяг гісторыя, пра якую мы распавядалі ва ўчорашнім "Аб'ектыве". 16-гадовага Рамана Пратасевіча, якога бацькі спачатку выставілі з дому, цяпер пераследуюць разам з міліцыяй. Вучань, адзначаны прэзідэнцкаю прэміяй, цяпер можа трапіць у сацыяльны прытулак. РАМАН ПРАТАСЕВІЧ, АДЛІЧАНЫ: «Цяпер ёсць верагоднасць таго, што мяне будзе шукаць міліцыя, таму мне давядзецца жыць нелегальна, хавацца недзе і гэтак далей. Быццам я нейкі тэрарыст, што мяне, магчыма, будуць пераследаваць». Рамана Пратасевіча затрымалі падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Менску 13 ліпеня. Неўзабаве хлопца пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі ды вымусілі сысці з 11 класу ліцэю БНТУ, цяпер жа бацька забраў дакументы з агульнаадукацыйнай школы, дзе Раман правучыўся лічаныя дні. Нібыта "нядобранадзейны" юнак атрымаў прэзідэнцкую прэмію за навуковую працу па фізіцы, у якой ён прапанаваў "комплексную сістэму ахаладжэння спадарожнікавай сістэмы". Сяргей Марчык, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]