Штогадовы зварот да народу і парламенту -- з аднаго боку чаканая, але з другога -- мала прадказальная падзея ў палітычным жыцці краіны. Выступ Аляксандра Лукашэнкі планавалі на красавік, аднак, як мяркуюць эксперты, яго адклалі да часу наладжвання дыпламатычных адносінаў з Захадам. Пры гэтым у цэлым выступ апынуўся даволі падобным да мінулых, хіба толькі дадаў чарговую порцыю крылатых выразаў у скарбонку дзейнага прэзідэнта. belsat.eu