Некалькі соцень жыхароў Масквы сабраліся ў цэнтры гораду разам з лідарамі дэмакратычнай апазіцыі. Напачатку паліцыя не ведала, што рабіць з тымі, хто стаяў практычна насупраць будынку Адміністрацыі прэзідэнта, -- іхны збор не меў прыкметаў палітычнай акцыі: ні сцягоў, ні лозунгаў, ні прамоваў. Потым удзельнікаў акцыі спрабавалі разагнаць палівальнаю машынаю, у выніку скончылася ўсё арыштамі.