А Францыя ў адрозненне ад Расеі абрала сапраўды новага кіраўніка. У другім туры выбарчай гонкі перамог сацыяліст Франсўа Алянд. Адпаведна, сваю паразу мусіў прызнаць Нікаля Сарказі. Такім чынам, ён аказаўся першым за тры дзесяцігоддзі прэзідэнтам, які не застаўся на другі тэрмін. Чаго французам варта чакаць ад зменаў ва ўладзе і ці азначаюць яны новую палітычную якасць у Еўразвязе, тон якому традыцыйна задае Берлін з Парыжам? Гэтак Парыж святкаваў выбары новага прэзідэнта. Відавочна, з прыходам Франсўа Алянда ў Елісейскі палац Францыя чакае новых і грунтоўных зменаў.