Выпуск і размяшчэнне ў Еўропе еўрааблігацыяў на суму да $ 2 млрд долараў з тэрмінам карыстання на 5 гадоў -- такое права летась атрымаў ад прэзідэнта ўрад. Пазычаючы грошы такім чынам, планавалася прыцягнуць у краіну інвестараў і новыя фінансавыя сродкі. СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Гэта папросту спосаб, каб атрымаць нейкія валютныя сродкі ў сітуацыі, калі кожным іншым нармальным спосабам іх атрымаць цяжка". Але і такая перспектыва робіцца ўсё больш складаная. Яшчэ месяц таму цана беларускіх еўрабондаў пачала падаць у межах 80-адсоткавых пунктаў ад наміналу. Цяпер яна панізілася да адзнакі 70. Такім чынам аблігацыі прапаноўваюцца на еўрапейскім рынку з дысконтам, які складае 30 % . Горшая сітуацыя на цяперашні момант толькі ў ахопленай крызісам Грэцыі. СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Гэта ацэнка рызыкі нашай вонкавай плацежнай здольнасці. Курс долара расце, а аблігацыі, дарэчы, намінаваныя ў доларах, то відавочна, што для бюджэту ў беларускіх рублях выдаткі на абслугоўванне гэтай пазыкі павялічваюцца. У звязку з тым і асцеражэнні..." Інвестараў, якія папросту баяцца рызыкаваць і ўкладаць грошы ў беларускую эканоміку. Паніжэнне цаны каштоўных папераў выкліканае, між іншага, і павелічэннем вонкавай запазычанасці краіны ў ВУП, а таксама няздольнасцю кіраўніцтва прыцягнуць у айчынную эканоміку валюту. За няўпэўненымі крокам дзяржавы, якая спрабуе перамагчы крызіс, з усё большым непакоем назіраюць грамадзяне. АПЫТАННЕ: "Бачна, што кіраўніцтва краіны памыляецца. Я <b>...</b>