Пасля агучвання паслання кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні дэпутатаў. Адказваючы на адно з іх, кіраўнік дзяржавы збочыў на тэму кітайскіх інвестыцыяў, якой прысвяціў цэлы спіч. "Кітай -- цяпер не тая краіна, якую на Захадзе ці ў Расеі хтосьці з хворых людзей апісвае. Гэта краіна высокіх тэхналогіяў. Гэта імперыя. І апора на Кітай для беларусаў -- гэта падарунак", -- падкрэсліў Лукашэнка.