ЗВЫШВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА У Туркменістане, напрыклад, хакей з шайбай яшчэ ў зародкавым стане. У Ашгабаце толькі ў 2006-м на загад тагачаснага прэзідэнта Сапармурата Ніязава быў пабудаваны першы лядовы палац, а ўжо паслядоўнік Туркменбашы Гурбангулы Бердымухамедаў даў заданне стварыць хакейную федэрацыю. У Казахстане ж хакей існуе больш за паўстагоддзя, тут ужо правялі два дзясяткі нацыянальных першынстваў. Хаця там няма такога прэзідэнцкага хакейнага фанатызму, як у нас, і ўзровень зборнай нашмат ніжэйшы. Але і з гэтаю камандаю беларусы сёння вымучылі перамогу, якая аказалася звышвалявою. Саступалі дзве шайбы, але потым закінулі тройчы запар. belsat.eu