СКАНДАЛ З АРЫШТАНТКАЮ Ялцінскі саміт краінаў Цэнтральнай Еўропы адкладзены. Правядзенне форуму страціла сэнс, пасля таго як удзельнічаць у ім адмовіліся больш за дзясятак кіраўнікоў еўрапейскіх краінаў. Такім чынам, байкот саміту, як і байкот украінскай часткі чэмпіянату «Еўра-2012», звязаны са скандалам вакол экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі, прынёс першыя палітычныя плады. belsat.eu