Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Партнёрства без Беларусі

Заўтра і паслязаўтра рух на варшаўскіх вуліцах будзе абмежаваны, калі картэжы павязуць гасцей высокага ўзроўню. На саміт "Усходняга партнёрства" збяруцца першыя асобы Еўразвязу і прэзідэнты 5 краінаў-удзельніц праграмы. Гэта Грузія, Украіна, Арменія, Азербайджан і Малдова. Беларускі бок будзе прадстаўляць амбасадар нашай краіны ў Польшчы. Альбо нават абыдуцца без яго. Міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміла, што ўдзел Віктара Гайсёнка ў саміце пад пытаннем. Амбасадар -- чыноўнік не таго ўзроўню, каб на роўных размаўляць з кіраўнікамі дзяржаваў. Аднак Беларусь гарантавана рэпрэзентуюць апазіцыйныя палітыкі, у тым ліку экс-кандыдаты на прэзідэнта. І магчыма, улады не захацелі на высокім узроўні... АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК: "...падставіцца пад тую крытыку, якая можа быць агучана, вельмі прадстаўніча, на мой погляд, дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных сілаў". Сяргей Мартынаў, які ад запрашэння ў Варшаву адмовіўся, знайшоў іншую трыбуну, каб агучыць пазіцыю афіцыйнага Менску. Напярэдадні саміту, які мог быць вырашальным у адносінах Беларусі з Еўразвязам, міністр выступіў на Генеральнай асамблеі ААН з жорсткаю прамовай. Якая, дарэчы, зрабіла яшчэ больш зразумелай ягоную заўтрашнюю адсутнасць. СЯРГЕЙ МАРТЫНАЎ, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ БЕЛАРУСІ: "Беларусь стала аб'ектам не толькі нападак, але і эканамічных санкцыяў за выбар, які беларускі народ зрабіў на выбарах свайго прэзідэнта". Заклікам да дыялогу цяжка назваць і наступныя словы. СЯРГЕЙ МАРТЫНАЎ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]