Адказваючы на пытанне пра магчымае ўвядзенне мараторыю на выкананне смяротнага пакарання, Лукашэнка заявіў, што "самастойна на гэта ніколі не пойдзе". "Ведаеце, чаго мне каштавалі гэтыя два выракі? Вы гэтага не ведаеце. Калі ўвесь свет на цябе цісне і лічыць... Ну, ледзь не я тэрарыст! Я змушаны прымаць рашэнне".