За ўвесь час шлюбу сёлетні дзень народзінаў Змітра першы, калі Вольга не можа быць побач з мужам. Немагчыма нават падарунак перадаць... ВОЛЬГА БАНДАРЭНКА, ЖОНКА ЗМІТРА БАНДАРЭНКІ: "Паслала паштоўку... тэлеграму, вядома. Усё, што я магу зрабіць". Зміцер, якому сёння 48, -- адзін з сімвалаў змагання супраць дыктатуры. Але яшчэ 15 гадоў таму ён быў паспяховым бізнес-менеджарам. Некалькі гадоў Бандарэнка працаваў у вядомай на пачатку 90-х кампаніі "Дайнова", быў камерцыйным дырэктарам легендарнага радыё 101,2 FM. Пасля закрыцця ўладамі станцыі, рэзка змяніў жыццёвыя прыярытэты. Вось як расказваў пра гэта Вользе: ВОЛЬГА БАНДАРЭНКА, ЖОНКА ЗМІТРА БАНДАРЭНКІ: "Я спачатку зраблю так, каб нічога не зачынялася, каб людзі маглі нармальна працаваць. А пасля я пагляджу, чым буду займацца ў жыцці. На жаль, гэта ўсё зацягнулася..." Але прыярытэты засталіся тыя ж. Нават калі на кану было здароўе ды далейшая жыццяздольнасць. За кратамі ў яго абвастрыліся спінныя грыжы, турэмныя ўлады цягнулі з аперацыяй, пасля ж яе Бандарэнку пазбавілі магчымасці поўнай рэабілітацыі. У датэрміновым вызваленні -- адмовілі. Нягледзячы на ўсё гэта, палітвязень гэтак і не напісаў пакаянне на імя Лукашэнкі, каб даць падставу для вызвалення. АЛЯКСАНДР АТРОШЧАНКАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ, ПРЭС-САКРАТАР А. САННІКАВА: "Менавіта такіх людзей баіцца рэжым. Зразумела, што яны хочуць як мага даўжэй адцягнуць той час, калі Зміцер выйдзе на волю". Дзе, апроч блізкіх ды калегаў, чакае дачка Юля. Сёння яна стараецца ўсміхацца ды <b>...</b>