Наш аўтамабільны рынак не доўга заставаўся ў спакоі. Ужо ўвосень чакаецца сур'ёзнае падаражанне аўтаў у салонах і на рынках. Гэта звязана з увядзеннем Расеяй ад 1 жніўня ўтылізацыйнага збору на тэрыторыі Мытнага саюзу. Згодна з ацэнкаю адмыслоўцаў, падвышка можа скласці нават да 20 000 долараў. Як гэта адаб'ецца на беларускіх кіроўцах і ці можа нашая краіна паўплываць на рашэнне партнёра?