Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Апошні суд за плошчу

У Маскоўскім судзе сталіцы ўзнавіўся разгляд справы супраць Святаслава Барановіча -- апошняга абвінавачанага за ўдзел у паслявыбарчым мітынгу. Папярэдняе паседжанне перанеслі праз адсутнасць пацярпелых спецназаўцаў. Цяпер міліцыянты, што ўрэшце з'явіліся на працэсе, абвінавачанага не пазналі ды прэтэнзіяў да яго не выказалі. Аднак і сённяшні суд працягваўся нядоўга. Яшчэ да пачатку суда настрой у Святаслава быў добры. СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ, АБВІНАВАЧАНЫ: "Думаю, што будзе усе нармальна, і мяне вызваляць". Хвалявалася, аднак, ягоная сястра, якая прыйшла падтрымаць меншага брата. НАТАЛЛЯ ШЫЦЬКО, СЯСТРА АБВІНАВАЧАНАГА: "Тут я не ведаю, ці заўтра ён пойдзе на працу, ці яго пасадзяць, я як сястра кажу. Але цяжка, цяжка. Я ўжо ведаю, што значыць хадзіць у СІЗА з перадачамі". Сам суд прайшоў паводле ўжо звыклай экспрэс-формулы. Пракурор Яўген Серакоў зачытаў стандартнае абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. А суддзя Алена Рудніцкая дзесяцёх пацярпелых дапытала цягам адной гадзіны. Гэта значыць, што на аднаго міліцыянта прыпала каля 6 хвілінаў. Абвінавачаны не прызнаў удзелу з масавых беспарадках, хаця прызнаў, што біў па шчытах. СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ, АБВІНАВАЧАНЫ: "Я ішоў туды з мірнаю мэтаю. А тое, што мяне справакавалі, гэта ўжо факт застаецца фактам". Працэс Барановіча -- апошні з ліку справаў 19 снежня. Аднак назваць яго тыповым нельга. Святаслаў застаецца на волі пад падпіскай аб нявыездзе, пацярпелыя не маюць прэтэнзіяў да абвінавачанага, а справу ўвесь час <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]