ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА ПАЛІТВЯЗНЯ: «Не бярыце на сябе забойства, не бярыце на сябе цяжкія цялесныя пашкоджанне. Бо ў выніку адказваць давядзецца вам. Гэб'ё "адмажацца", як заўсёды». Пра тое, што да Бабруйску ён можа і не даехаць, былому кандыдату казалі ў СІЗА іншыя вязні. Пасля такога папярэджання Саннікаў не рызыкаваў спаць двое содняў. Са Змітром Дашкевічам палітык сустрэўся 20 верасня ў віцебскім перасыльным пункце. Сёння стала вядома, што лідара «Маладога фронту» памясцілі ў адзіночную камеру Глыбоцкай калоніі. Сустрэчу з адвакаткаю дазволілі толькі пасля настойлівых патрабаванняў. АЛЕНА ТАНКАЧОВА, ПРАВААБАРОНЦА: «Дашкевіча, відавочна для нас, сур'ёзна псіхалагічна ломяць. Навошта гэта робіцца? Рацыянальныя тлумачэнні знайсці цяжка». Да зняволеных у Глыбоцкай калоніі ўжываюць і фізічныя катаванні, што раней пацвердзілі некалькі вязняў гэтай турмы. Асцеражэнні выклікае і адсутнасць звестак. Ад Мікалая Статкевіча са Шклоўскай вязніцы няма навінаў ужо два тыдні. АНДРЭЙ БАНДАРЭНКА, ГРАМАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ «ПЛАТФОРМА»: "Навядзенне парадку ў зонах магчыма пры некалькіх умовах. Першае, калі людзі, адміністрацыя калоніі, будуць разумець, што яны нясуць крымінальную адказнасць за парушэнне дзейнага заканадаўства. Другое, калі грамадскасць пачне сачыць за тым, што адбываецца ў вязніцах. І трэці момант, калі ў нас пачне працаваць пракуратура". Бо няясна таксама, якім чынам у турэмны шпіталь трапіў іншы экс-кандыдат, Дзмітрый Вус. Кіраўніцтва калоніі папросту гэтага не тлумачыць <b>...</b>