Не ведаеш правілаў дарожнага руху -- больш нікуды не паедзеш. Для Мікалая Клімовіча прафілактычная размова з працаўніком ДАІ ператварылася ў дарожна-транспартнае здарэнне. Міліцыянт палічыў, што спыніць менчука, які ехаў на ровары па праезнай частцы, а не па тратуары, можна толькі... наехаўшы на яго.