На польскай мяжы -- зноў італьянскі страйк. Працаўнікі мытнай службы адмыслова запавольвалі сваю працу, выконваючы штодзённыя абавязкі надзвычай марудна. Гэтак памежнікі пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы ў краіне. Аднак, як паведамілі "Аб'ектыву" ў беластоцкім мытным упраўленні, страйк не ўтварыў чэргаў на мяжы з Беларуссю.