Эканамічныя паказнікі растуць, краіна развіваецца. Гэта не казка, а змест пасылу да ўраду прэм'ера Міхаіла Мясніковіча. Наперадзе -- яшчэ больш светлая будучыня. І шляхі да яе ўжо акрэсленыя. Згодна з воляю прэзідэнта, наменклатурнай прыватызацыі ў краіне не будзе, затое прэм'ер прапаноўвае... наменклатурнае апякунства.