Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Будрэгрэс

Маладой сям'і Пыжыкаў чатыры гады. З маленькаю дачкою Радаю бацькі жывуць у Менску -- у арандаванай кватэры. СЯРГЕЙ ПЫЖЫК, БАЦЬКА, АРАНДАТАР ЖЫТЛА: "Адразу пасля вяселля мы сталі на чаргу ў надзеі, што атрымаем ільготны крэдыт і пабудуем жытло. Хоць нам адразу сказалі, што гэта станецца не раней чым праз дваццаць гадоў... Але мы спадзяваліся". Спадзяваліся таксама атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва дому за горадам. Сталі на чаргу ў сельсавеце Азярыцкай Слабады. Планы на будучыню здаваліся рэальнымі... ГАННА УРБАН, МАЦІ, АРАНДАТАРКА ЖЫТЛА: "Я -- аспірантка. Мая стыпендыя разам з дапамогаю на дзіця была дастатковаю сумаю, каб пражыць, набыць ежу. А заробак мужа мы ў прынцыпе маглі адкладаць". У крызісным 2011 г. сямейны прыбытак скараціўся. Урад у сваю чаргу заявіў пра неабходнасць перагляду ўмоваў ільготнага крэдытавання. У часе наведвання сталічнай выставы "Будпрагрэс" экс-прэм'ер краіны Анатоль Калінін выказаў прынцыповую пазіцыю. АНАТОЛЬ КАЛІНІН, ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕР БЕЛАРУСІ: "Абаронім сацыяльна неабароненых грамадзянаў -- шматдзетныя сем'і ды іншыя катэгорыі. Усе астатнія будуць будаваць на рынкавых умовах". Выдаваць сродкі -- на дваццаць гадоў -- банкі маюць пад 3 % для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці і пад 5 % -- для гораду. Калі прапанову ўраду зацвердзіць кіраўнік Беларусі, толькі 40 % жытла будзе паўставаць коштам ільготных крэдытаў. Цяпер -- 85 %. ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІЧНЫ АНАЛІТЫК: "Гэта вельмі шмат. Сёння ўсе кажуць пра тое, што вельмі ўзрастае рызыка вось <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]