ПАЎТОР НАЙГОРШАГА ВЫНІКУ У нас у краіне з нашым нацыянальным разваротам шмат што робіцца як мокрае гарыць. І Дзяржаўная праграма развіцця хакею, прынятая ў Беларусі летась, відаць, разлічаная на вельмі далёкую перспектыву. Таму маем, што маем. Нацыянальная зборная нашай краіны чацвёрты раз паўтарыла сумны вынік -- 14-е месца на чэмпіянаце планеты. Хакеістам і аматарам застаецца суцяшацца толькі тым, што каманда ўтрымалася ў эліце сусветнага хакею. belsat.eu