Урачыста распачала дзясяты год свайго існавання духоўная семінарыя ў Пінску. Установа была закрытая ў савецкія часы, але дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтэка яна аднавіла працу ў 2001 г. Урачыста ў дзень нябеснага апекуна Беларусі святога Міхала Архангела духоўная семінарыя ў Пінску распачала новы навучальны год. Сёлетнія семінарысты -- васьмёра юнакоў. АНДРЭЙ САНТОЦКІ, НОВЫ НАВУЧЭНЕЦ СЕМІНАРЫІ: "Хачу вучыцца тут, авалодваць беларускаю моваю ды імкнуцца служыць людзям ды несці да іх слова Божае, Хрыста на іхнай роднай мове, каб не аддаляць людзей ад царквы, ад хрысціянства". Гэтак здзяйсняецца мара кардынала Казіміра Свёнтэка -- неад'емнае часткі гісторыі семінарыі, якая налічвае 85 гадоў. У яе сценах ён рыхтаваўся да святарскага служэння. Аднак у 1939 г. установу закрыла савецкая ўлада. Семінарыя аднавіла працу толькі ў 2001 г. дзякуючы намаганням кардынала, які і стаў яе першым рэктарам. Аднак сам ён не дажыў два месяцы да сённяшняе ўрачыстае дзясятае гадавіны адкрыцця семінарыі. У ліпені яго не стала -- але зробленае ім застаецца. АРЦЫБІСКУП ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ, МІТРАПАЛІТ МЕНСКА-МАГІЛЁЎСКІ: "Сёння мы дзякуем Богу, дзякуем кардыналу, дзякуем усім тым, хто за дзесяць гадоў зрабіў такі мужны крок наперад, каб гэтую семінарыю адкрыць, каб яна пачала дзеяць. Ну і молімся дзеля дабраслаўлення семінарыі як сэрца дыяцэзіі". Сёння ў Міждыяцэзіяльнай найвышэйшай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску навучаюцца 34 юнакі. АЙЦЕЦ СЯРГЕЙ ТРЫСЦЕНЬ, ВЫПУСКНІК <b>...</b>