Новы міністр унутраных справаў і новыя -- больш жорсткія -- метады. Напярэдадні працаўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэру маладафронтаўцаў ды вывезлі іх у невядомым кірунку. А сёння ў Цэнтральным судзе Менску актывістаў асудзілі за нібыта нецэнзурную лаянку. Паплечнікі ж перакананыя, што гэта -- помста за сцяг. У дзень гадавіны рэферэндуму 1995 года маладафронтаўцы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на Нямізе. belsat.eu