Аднаго з самых неардынарных пісьменнікаў першай паловы ХХ стагоддзя -- Сяргея Пясэцкага -- упершыню пераклалі на расейскую мову. У Менску адбылася прэзентацыя дзвюх ягоных кніг. Нарадзінец Ляхавічаў, сын беларускага шляхціца, у дарослым узросце вывучыў польскую мову і напісаў на ёй дванаццаць раманаў, навелы і кінасцэнарыі, якія набылі сусветнае прызнанне.