Пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско, звольнены за недагляд у справе выбухаў, вярнуўся на сваю пасаду. Аднавіў чыноўніка пасля гучнай адстаўкі генпракурор Аляксандр Канюк. Гэта першае кадравае рашэнне новага кіраўніка пракуратуры. АЛЕГ ВОЛЧАК, ПРАВААБАРОНЦА: "З увагі на тое, што яго знялі за неадпаведнае выкананне службовых абавязкаў і праз два месяцы аднавілі, вядома, выклікае пытанні аб'ектыўнасць гэтага рашэння. Цяпер гэты чыноўнік будзе больш кіраваны і лагодны". Папярэднік Канюка Рыгор Васілевіч, узгадніўшы рашэнне з прэзідэнтам, два месяцы таму зняў Генадзя Дыска з пасады ў сувязі з расследаваннем тэракту ў сталічным метро ды папярэдніх выбухаў у Віцебску і Менску. За тое, што ён не арганізаваў належным чынам расследаванне выбуху ў Віцебску шэсць гадоў таму. Марцін Ярскі, "Аб'ектыў"