Хапун на вуліцах, уварванне ў прыватныя кватэры, збіццё, суды і арышты. Менская міліцыя працягвае хвалю рэпрэсіяў супраць маладзёнаў, не згодных з палітыкаю ўладаў. Пяцёра актывістаў "Маладога фронту" трапілі ў ізалятар на Акрэсціна. Некаторыя з іх толькі выйшлі з вязніцы.