Уладзіміра Някляева, які бярэ ўдзел у саміце "Усходняга партнёрства", дома чакаюць сілавікі. Жонцы экс-кандыдата на прэзідэнта міліцыянты ўручылі позву на імя мужа, з патрабаваннем прыйсці сёння ў Ленінскае раённае ўпраўленне ўнутраных справаў сталіцы. Чым гэта можа скончыцца для палітыка, якому паводле апошняга рашэння суда забаронена без дазволу пакідаць межы гораду? Пасля таго, як у кватэры Някляевых жылі аператыўнікі КДБ, да візітаў участковага і куратара там звыклыя. ВОЛЬГА НЯКЛЯЕВА, ЖОНКА ЭКС-КАНДЫДАТА: "У нас ва ўмовах напісана, што з восьмай гадзіны вечара Уладзімір Пракопавіч мусіць быць дома". Учора ўвечары, калі да былога кандыдата на прэзідэнта завітала міліцыя, дома яго ўжо не было. Сёння Уладзіміра Някляева на высокім узроўні прымалі ў Варшаве. І навіна пра візіт сілавікоў у кватэру палітыка тут жа стала міжнароднаю. РАДОСЛАЎ СІКОРСКІ, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ПОЛЬШЧЫ: "Працаўнікі КДБ прыйшлі да спадара Някляева, каб шантажаваць яго, каб яго не было сёння ў Варшаве. І яму па вяртанні ў Беларусь пагражае хатні арышт". Але наступствы могуць быць і больш сур'ёзныя. УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: "Ён можа быць накіраваны ў калонію, на адбыванне свайго тэрміну, які яму быў прысуджаны за падзеі 19 снежня". Пасля прэзідэнцкіх выбараў Уладзіміра Някляева асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем прысуду. Ён заставаўся на волі, але пад наглядам міліцыі. Дзявятага верасня суд Ленінскага раёну наклаў на палітыка дадатковыя абмежаванні. Яму забаронена <b>...</b>