Чарговае эпатажнае пераўвасабленне вядомага коміка Сашы Бэрана Коўэна. Новая сусветная кінапрэм'ера -- камедыя "Дыктатар" -- збірае аншлагі ва ўсім свеце. Зрэшты, у Беларусі стужку калі і чакае аншлаг, дык толькі віртуальны: у айчынным кінапракаце "Дыктатара" нам не пакажуць.