Тое, як Еўропа ставіцца да падзеяў у нашай краіне, адмыслова для "Аб'ектыву" пракаментаваў міністр еўрапейскіх справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Лідынгтан. ДЭЙВІД ЛІДЫНГТАН, МІНІСТР ЕЎРАПЕЙСКІХ СПРАВАЎ: "Мы асуджаем арышты апазіцыйных лідараў і актывістаў, задушэнне правоў чалавека, якія адбыліся пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г. Мы хочам выказаць салідарнасць з людзьмі ў Беларусі, якія прагнуць бачыць базавыя еўрапейскія стандарты свабодаў і правоў чалавека. Мы будзем надалей пераказваць гэтую інфармацыю спадару Лукашэнку, а таксама ягонаму ўраду". "Аб'ектыў"