Віцебская міліцыя затрымала Алену Каваленку за надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!" ля будынку суда, дзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязня. Ягоную жонку і яшчэ двух чалавек, што прыйшлі падтрымаць асуджанага, але на асфальце нічога не пісалі, будуць судзіць 30 траўня за "дробнае хуліганства". На сённяшнім жа судовым паседжанні не прагучала станоўчага рашэння і ў справе самога Сяргея Каваленкі.