Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва "Moody's" захавала негатыўны прагноз для банкаўскай сістэмы Беларусі. Эксперты лічаць, што здольнасць кіраўніцтва краіны фінансаваць выдаткі зніжаецца, а магчымасць атрымаць новыя крэдыты -- абмежаваная. З-за пагаршэння дачыненняў з Захадам нашая краіна становіцца яшчэ больш залежная ад Расеі з гледзішча крэдытаў.