Вядомы польскі мастак Павэл Альтгамэр зладзіў у Менску перформанс «Прамень сонца». Шэсце людзей у залацістых скафандрах і канцэрт гурта «NRM» -- гэта складнікі адной мастацкай акцыі. «Гэтая імпрэза адсылае да самых старажытных традыцыяў у гісторыі чалавека, дзе сонца віталася як сімвал надзеі, чагосьці новага, адраджэння. Мы хочам, каб беларусы выйшлі сустрэць сваё сонца», -- гаворыць Ігар Знык, адзін з прадзюсараў канцэрту.