Палітолаг падкрэслівае, што цяпер беларуская апазіцыя мусіць змагацца за свядомасць беларусаў. „Магчыма, на сёння няма апрыёры пераможнай цудадзейнай стртэгіі, - гаворыць Аляксмандр Класкоўскі. - Цудаў не бывае. Мусіць быць з'яднанасць, выразнасць думкі, кірунак. А далей хай працуе прынцып „рабі што належыць, і няхай бдзе, што будзе". „Кропля камень точыць" - вось гэта галоўная стратэгія. Меней займацца выкрываннем ворагаў, меней ляпіць адзін аднаму на лоб гэтыя ярлыкі „агент КДБ" - гэта перарасло ў татальную параною, а займацца рэальнай, няўдзячнай, але вельмі патрэбнай працай, якая паступова робіць зрухі ў масавай свядомасці беларусаў".