Беларуская зорка біятлона Дар'я Домрачава адказвае на пытанне журналіста пра тое, як яна ставіцца да таго, што некаторыя балельшчыкі на трыбунах падтрымліваюць яе, дэманструючы бел-чырвона-белыя сцягі. Варта адзначыць, што, адказваючы на гэтае пытанне, Дар'я бянтэжылася і хвалявалася, як ніколі. Верагодна - шукала спосаб адказаць дыпламатычна. Не варта забывацца і пра тое, што біятлон у Беларусі курыруецца ні кім іншым, як Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Не дзіва, што спартоўцы лішні раз узважваюць свае словы. Больш чытайце на nn.by Belarusian biathlon star Darya Domracheva answers the question about some fans supporting her by sporting white-red-white flags, which are effectively banned in Belarus. Darya obviously struggled to find the right way to answer the question.