"Сітуацыя для беларускіх уладаў складаная -- і з эканамічнага і з палітычнага гледзішча. "Усходняе парнёрства" застаецца мабыць нават адзнаю магчымасцю інстытуцыйнага супрацоўніцтва, - гаворыць Дзяніс Мельянуоў. - Беларусь пасля выбараў не была выключаная з "Усходняга партнёрства", было падкрэслена некалькі разоў, што Беларусь нягледзячы на тое, што застаецца аўтарытарнаю краінаю, мае поўнае сяброўства ва "Усходнім партнёрстве" і гэта пэўны іміджавы плюс для беларускіх уладаў". Паводле эксперта, усё ж застаюцца спадзяванні, што ў межах "Усходняга партнёрства" будзе магчымасць атрымаць грошы на пэўныя праекты, а таксама атрымаць эканамічную дапамогу. "Я сумняюся, што беларускі бок цяпер "топне нагой". Напоўніцу ўдзельнічаць у мерапрыемствах "Усходняга парнёрства" цяпер ён не будзе, але гэтая магчымасць застаецца на наступны перыяд, калі надыйдзе арговая лібералізацыя" - дадаў аналітык.