Раніцай 18 траўня каля будынку абласнога суда ў Віцебску, дзе адновіцца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі, затрымалі ягоную жонку Алену Каваленку і стрыечнага брата, а таксама актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алену Семенчукову. "Пад'ехала машына з міліцыянтамі, яны выскачылі з аўтамабіля, пачалі крычаць: "Стаяць, с...кі! Будзем страляць!", што мяне вельмі здзівіла і ўразіла. - распавядае Алена Каваленка. - Нас трымалі больш за сем гадзінаў -- спачатку ў Кастрычніцкім РАУСе, потым завезлі ў нейкі аорны пункт, там з намі размаўлялі два гэбэшнікі. Дарэчы, аднаго з іх як пазнала, ён быў падчас нашай апошняй акцыі, стаяў на прыпынку ды аддзвоньваў камусці".