Тым часам Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на вырак суда Першамайскага раёну Віцебску. „Гэта замова рэжыму, яны зацікаўленыя знішчыць Сяргея, як мага больш сапсаваць яму здароўе" - заявіла Алена Каваленка журналістам „Белсату". Жонка палітвязня паведаміла, што мае намер разам з адвакатамі рыхтаваць наглядную скаргу на рашэнне суду.'