У Еўропе Ноч музеяў сёння, а ў Беларусі яна прайшла напярэдадні. Зрэшты, час правядзення -- не адзінае адрозненне. У большасці беларускіх музеяў нават у сусветны прафесійны дзень за ўваход трэба плаціць. Але імпрэза ўсё адно выклікае вялікую цікавасць.